Регистрация!
Регистрация на myJulia.ru даст вам множество преимуществ.
Хочу зарегистрироваться Рубрики статей: |
Ці граў Якуб Колас на скрыпцы?
— А ці іграў на скрыпцы сам паэт?
Успаміны сына — Бацька, як вы ведаеце, скончыў настаўніцкую семінарыю. А семінарыстаў вучылі іграць на скрыпцы, — распавядае Міхась Канстанцінавіч. — Семінарысты павінны былі ведаць асновы музыкі, паколькі і спевы ў школе выкладаліся. Колас умеў іграць, праўда, не вельмі, я б сказаў, шыкоўна. Але простыя песні граў, а таксама польку, “Лявоніху”. З дзіцячых гадоў памятаю, як бацька іграў, падпяваў: “Пасадзіла стара баба на трох яйках гусака, сама выйшла на вуліцу і задала гапака...”. Яго маленькая скрыпачка вісела над ложкам, бацька браў яе і сёе-тое найграваў. Памятаю гэта з маленства, з тае пары, калі яшчэ не з’явіліся прыёмнікі. А вось Янка Маўр выдатна граў на скрыпцы. Ён іншую семінарыю канчаў, чым Колас, там таксама выкладалі музыку і, пэўна, лепш. Яго скрыпка і вісіць у музеі. Яна перайшла да мяне ад Янкі Маўра. — А які лёс напаткаў Коласаву скрыпку? — Коласаўскае ўсё згарэла падчас пажару ў вайну. Дома былі дзве скрыпкі — адна маленькая, другая выдатная, работы італьянскага майстра з неверагодна цудоўным гукам. Калі ўспыхнуў пажар, я іх не захапіў, выносячы ў спешцы рэчы з дому. І зараз вельмі шкадую. Гэта, канешне, каштоўнасць вельмі вялікая. А захапіў я, як папрасіў брат, яго стрэльбы. Увогуле, уцякалі, спяшаліся ўсе. Я захапіў толькі братавы стрэльбы і фотаапарат, які Колас прывёз нам, сынам, з Парыжа. Ён ездзіў у 1935 годзе туды на міжнародны антыфашысцкі кангрэс пісьменнікаў.У маладыя гады Колас іншы раз хадзіў у царкву паслухаць хор. Бо ў царкоўным хоры былі добрыя галасы, царкоўную музыку стваралі выдатныя кампазітары. Гэта не тое, што зараз гучыць з эстрады, дзе безгалосая “папса” запаланіла ўсё, дзе ні слоў, ні музыкі — нічога. Рейтинг: +2 Отправить другуСсылка и анонс этого материала будут отправлены вашему другу по электронной почте. |
© 2008-2024, myJulia.ru, проект группы «МедиаФорт»
Перепечатка материалов разрешена только с непосредственной ссылкой на http://www.myJulia.ru/
Руководитель проекта: Джанетта Каменецкая aka Skarlet — info@myjulia.ru Директор по спецпроектам: Марина Тумовская По общим и административным вопросам обращайтесь ivlim@ivlim.ru Вопросы создания и продвижения сайтов — design@ivlim.ru Реклама на сайте - info@mediafort.ru |
Комментарии:
Оставить свой комментарий