Наши рассылки



Люди обсуждают:




Сейчас на сайте:

Гостей: 27


Тест

Тест Стиль Вашей свадьбы
Стиль Вашей свадьбы
пройти тест


Популярные тэги:



Наши рассылки:

Женские секреты: знаешь - поделись на myJulia.ru (ежедневная)

Удивительный мир Женщин на myJulia.ru (еженедельная)



Подписаться письмом





ПАЛIТЫЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСI Ў ГIСТАРЫЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ I IХ УЗАЕМАСУВЯЗЬ З НАЦЫЯНАЛЬНАЙ IДЭЯЙ I НАЦЫЯНАЛIЗМАМ Частка 1

ПАЛIТЫЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ НА БЕЛАРУСI Ў ГIСТАРЫЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ I IХ УЗАЕМАСУВЯЗЬ З НАЦЫЯНАЛЬНАЙ IДЭЯЙ I НАЦЫЯНАЛIЗМАМ Частка 1 Беларуская палiтычная сiтуацыя на мяжы трэцяга тысячагоддзя адметная тым, што ў параўнаннi са сваiмi суседнiмi краiнамi беларуская грамадзянская супольнасць мае вельмi слаба выражанае нацыянальнае аблiчча. Цi можна наогул у такiх абставiнах гаварыць пра iснаванне беларускага нацыяналiзму?
Па-першае, вызначымся з разуменнем паняцця "нацыяналiзм".
Найбольш аптымальны погляд на нацыяналiзм ляжыць у спалучэннi iдэй, выпрацаваных заходнiмi аўтарамi, i падыходаў рускiх рэлiгiйных фiлосафаў, якiя ўзводзiлi хрысцiянскую любоў у ранг палiтычнага прынцыпа. Зыходзячы з гэтага мы лiчым, што для нацыяналiзму характэрна наступнае:

любоў да свайго народа;

любоў да свайго краю;

гонар за гiсторыю свайго народа;

павага i адчуванне адметнасцi i непаўторнасцi сваёй мовы;

любоў да сваёй Айчыны, цi патрыятызм;

вера ў Божае прызначэнне свайго народа;

боль за няўдачы свайго народа i радасць за яго поспехi.



На нашу думку, хаця нацыяналiзм у Беларусi не сфармiраваўся як дзяржаўная iдэалогiя, як масавая свядомасць народа, ён мае перспектывы стаць такiм у недалёкай будучынi. У канцы ХХ стагоддзя беларусы апынулiся ў становiшчы французаў канца ХVIII стагоддзя цi чэхаў пачатку ХХ стагоддзя. У наш час - эпоху развiтых нацыянальных дзяржаў - беларусы з’яўляюцца адным з нямногiх у свеце народаў, нацыянальная iдэнтыфiкацыя якiх яшчэ цалкам не сфармiравалася. Асноўныя прыкметы нацыi: агульнасць мовы, тэрыторыi i нацыянальнай дзяржавы - у Беларусi выглядаюць не лепшым чынам. i нездарма пра беларусаў доўгi час гаварылi як пра этнас, а не нацыю. У адрозненне ад сваiх продкаў, што жылi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм (далей - ВКЛ) i ўяўлялi магутны народ, якi не раз даваў адпор i Маскве i крыжакам, беларусы "Северо-Западного края" Расii былi насельнiцтвам са слаба выяўленымi нацыянальнымi прыкметамi. Пiсьменнасцi сваёй не было - яна толькi нараджалася (пачынальнiкi - Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, Багушэвiч, а потым Янка Купала i Якуб Колас), i не было нават адзiнай назвы беларускага народа. Гучалi назвы "лiцвiны", "русiны", а найбольш - "тутэйшыя". А на Палессi казалi: "Мы не людзi, мы - паляшукi".


Аднак, нягледзячы на такую кволую нацыянальную свядомасць, к моманту бальшавiцкага перавароту 1917 года у беларусаў была створана свая пiсьменнасць, прычым на аснове двух алфавiтаў - лацiнiцы i кiрылiцы, выпускалася свая газета - "Наша нiва", былi свае нацыянальныя паэты i пiсьменнiкi (Цётка, Я.Колас, Я.Купала, М.Багдановiч, Ш.Ядвiгiн i iншыя).
У гiсторыi беларускага адраджэнцкага руху i звязанага з iм працэсам фармiравання беларускай нацыi мы вылучаем чатыры перыяды. Першая хваля нацыянальнага адраджэння займае перыяд з 1861 г. па 1917 г. Перыяд ВКЛ намi не разглядаецца па прычыне таго, што ў тыя часы наогул яшчэ не пачаўся працэс фармiравання нацый у сучасным паняццi (магчыма, за выключэннем Англii). Перыяд Вялiкага княства Лiтоўскага (з Хiii да ХVi стагоддзя) - па нашай класiфiкацыi - перыяд падзелу людзей па веравызнаннi (формы монатэiзму), па класiфiкацыi Э.Геллнера - аграрны перыяд (пераднацыянальны).



Марина Богородь   15 октября 2009   1299 0 0  


Рейтинг: +2








Комментарии:

Пока нет комментариев.


Оставить свой комментарий


или войти если вы уже регистрировались.