Наши рассылки



Люди обсуждают:




Сейчас на сайте:

Гостей: 60


Тест

Тест Как ты относишься к жизни?
Как ты относишься к жизни?
пройти тест


Популярные тэги:



Наши рассылки:

Женские секреты: знаешь - поделись на myJulia.ru (ежедневная)

Удивительный мир Женщин на myJulia.ru (еженедельная)



Подписаться письмом





Апошнія дні Уладзіміра Жылкі

Апошнія дні Уладзіміра Жылкі Год: 1994

ЯЎХІМ КІПЕЛЬ
Апошнія дні Уладзіміра Жылкі

На ўсё жыццё запамяталіся нам тыя чэрвеньска-ліпнёвыя дні 1930 года ў Менску. “Чорныя вораны”, набітая да адказу турма, НКВД, допыты і пачатак этапаў. Праз нявыказаныя пакуты, праз турмы: менскую, маскоўскія Бутыркі, валагодскую і, нарэшце, вяцкую наша група “нацдэмаў” прыбыла ў горад Кацельніч (Вяцкая, цяпер Кіраўская вобл.). Там мы спаткаліся з прыбылымі раней Кацярынічам і Савічам і тут жа пазней спаткаліся і з Жылкам. На рэгістрацыі ў камендатуры Кацярыніч заўважыў Жылку, але да яго не падышоў, бо не хацеў перад энкаведыстамі выяўляць сваё знаёмства. Каб не згубіць следу Жылкі, мы выправілі Адама Міцкевіча на вывед, і праз гадзіну Жылка ўжо быў сярод нас. З выгляду Жылка быў вельмі худы, але стараўся трымацца бадзёра. У часе хады задыхаўся, але ўсё ж не хацеў прысесці адпачыць. Паэта хварэў на сухоты і быў пэўны, што саманамовай можна перамагчы хваробу.

Жылка расказаў нам, што быў арыштаваны разам з намі і пасаджаны ў менскую турму. Але месяцаў за пяць ён гэтак аслаб, што турэмныя дактары азначылі,
што паэта не будзе жыць. Жылку адвезлі дахаты, дзе ён праляжаў месяцы з чатыры і крыху паправіўся, пачаў хадзіць. НКВД яго сачыла, і як ён толькі крыху ачуняў, яму абвесцілі, што ён засуджаны на пяць год высылкі. Аднак, з увагі на яго хворы стан, яму далі магчымасць выбару — ехаць пад канвоем або без канвою. Жылка, зразумела, выбраў апошняе і сам з’явіўся ў Кацельніч.

У Кацельнічы мы яшчэ пабылі пяць дзён. Да месца высылкі нам заставалася кіламетраў дзвесце пяцьдзесят у бок чыгункі. Нам быў дадзены выбар — ісці пехатой пад канвоем да месца высылкі або як-небудзь дабірацца самім. Мы наважыліся ехаць без канвою, па рацэ Вятцы да прыстані Мядзведак. Ад гэтае прыстані нам трэба было раз’ехацца ў розныя бакі, кажны да свайго месца, вызначанага НКВД: я, Азбукін і Улашчык у г. Налімск, Жылка і Сасіновіч — у г. Уржум, Міцкевіч, Гурскі і Корань. — у г. Малмыж.
На працягу пяцёх дзён мы шмат аб чым гаварылі. Жылка быў у Менску на Акадэмічнай канферэнцыі ў 1927 г. Яго акружалі ў часе канферэнцыі вылучна камуністы і ўсё ўгаворвалі застацца — не ехаць назад у Чэхію. Аднойчы неяк Жылка сустрэўся з намі — беларускімі патрыётамі — адзін на адзін і папытаўся ў нас, ці варта заставацца. Мы ўсе ў адзін голас параілі яму ехаць назад і жыць у Чэхіі. У гутарцы я і прыпомніў Жылку нашыя парады. Пачуўшы гэта, Жылка ўстаў і сказаў: “Ведаеш, браце, мае раны мне і так баляць — ты іх больш не цвялі”. Я папрасіў выбачэння, ды больш аб гэтым ніхто нічога не ўспамінаў.

Мы купілі дзве лодкі — адну маленькую, а другую вялікую. У маленькую пасадзілі Жылку, каб яго ніхто не турбаваў і ён адчуваў сябе больш вольна. Маленькая лодка была, прывязана да вялікае, і пасажыру гэтае лодкі не трэба было веславаць. За капітана нашае “эскадры” быў Міцкевіч, бо ён нарадзіўся і выгадаваўся на Нёмане. З нейкае пасцілкі, ахвяраванае добрымі людзьмі, ён зрабіў ветразь, і мы цэлы дзень ехалі не вяслуючы, але пад вечар наляцеў буй-вецер, парваў сціплы ветразь і ледзь-ледзь нас не патапіў. Ехалі ўдзень, а ўначы раскладалі вогнішча і адпачывалі.

За тыдзень мы прыехалі на апошнюю прыстань Мядзведкі, адкуль мусілі разысціся на пяць гадоў у розныя бакі. Тут мы даведаліся, што ў тым горадзе, дзе будзе адбываць высылку Жылка, няма добрага доктара. Таму паэта папрасіў у тутэйшага НКВД дазволу паехаць з намі ў Налінск на тры дні на кансультацыю да доктара.
Тры дні быў з намі Уладзімір Жылка. На чацвёрты дзень мы нанялі хурманку і паэта паехаў да месца свае высылкі ў г. Уржум. Першы час мы досыць акуратна ліставаліся, Жылка ніколі ні на што не наракаў. Неўзабаве мы даведаліся, што ён знайшоў працу ў тамтэйшай бібліятэцы.

Але за колькі месяцаў мы атрымалі ад Сасіновіча ліст, у якім ён пісаў. што Жылка адчувае сябе вельмі дрэнна. Мы, параіўшыся паміж сабою, пастанавілі прапанаваць паэту кінуць працу і атрымваць ад нас сваіх суродзічаў, пасяродкі на жьщцё. Жылка вельмі пакрыўдзіўся. Ён напісаў нам ліст, у якім, дзякуючы за наш добры намер, заўважыў, што яму міласціна не трэба, бо ён заробіць і сам сабе на хлеб.

У канцы лістапада 1932 года Уладзімір Жылка лёг у бальніцу. I помню, што чацвёртага сакавіка 1933 года я атрымаў ад Сасіновіча ліст, у якім ён пісаў:

“Сябры, падаю вам сумную вестку — няма сярод нас Уладзіміра Жылкі. Першага сакавіка а сёмай гадзіне ўвечары ён памёр. Пахаваў я яго на тутэйшых могілках трэцяга сакавіка а пятай гадзіне ўвечары...” Далей мы даведаліся з ліста, што калі Уладзімір Жылка не мог падняцца з ложка, за тыдзень да ягонае смерці, да яго прыйшоў у бальніцу энкаведысты. Ён заявіў, што НКВД дазваляе Жылку змяніць месца высылкі і нават дазваляе выехаць на паўдня. У той жа час выклікалі ў гарадскі аддзел аховы здароўя Сасіновіча і сказалі, што калі толькі будуць патрэбныя грошы на пераезд Жылкі, дык гэтыя грошы асігнуе гарадскі аддзел. А ў паэты ў гэты час ужо пачалася агонія...

Тыдні за два пасля смерці Уладзіміра Жылкі я атрымаў ад Сасіновіча ліст, але ўжо не поштай, а праз знаёмых людзей. Адчыніўшы ліст, я прачытаў:

“Тэстамент, або духоўніца, адпісаная Уладзімірам з Адама і Таццяны сынам Жылкавым”.
Я зрабіў усё, ад мяне залежнае, каб старанна перахаваць гэты выдатны мастацкі твор, а пасля сканчэння свае высылкі пазнаёміў з ім усю нашу грамадскасць.

Калі я ўспамінаю цяпер тыя апошнія дні, праведзеныя з Жылкам, на памяць усплываюць радкі з аднаго ягонага верша, які ён прачытаў нам у дарозе ад Кацельніча да Мядзведкаў:

Але нам будуць усё ж мілейшы
Часы, калі з нізін балот
3 надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых
Устане ўзбуджаны народ.
Не відна йшчэ ў завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях.
Але дух творчы Беларусі
Жыве й змагае долі жах.




...Бяжыць суровая Вятка. Чытае свае вершы Уладзімір Жылка. Мы, сцяўшы зубы, яшчэ мацней налягаем на вёслы, бо ў нас не згасла вера ў тое, што нашая ідэя правільная. Мы цвёрда перакананыя, што наш народ скіне гвалтоўную маскоўскую ўладу і Беларусь зробіцца вольнаю і самастойнаю*.



Марина Богородь   18 октября 2009   1714 0 0  


Рейтинг: 0








Комментарии:

Пока нет комментариев.


Оставить свой комментарий


или войти если вы уже регистрировались.