Регистрация!
Регистрация на myJulia.ru даст вам множество преимуществ.
Хочу зарегистрироваться Рубрики статей: |
Рыгор БОРОДУЛИН
* * *
Свiтанняў я з табой не сустракаў, Не рассякаў вяслом азёрнай хвалi. I толькi ў хваляваннi скуб рукаў, Калi цябе да дошкi выклiкалi. Здавалася, што бачыць увесь клас, Калi ў твой бок глядзеў я незнарокам. Каб аб сабе напомнiць лiшнi раз, Па пяць заўваг я зарабляў на ўроку. Што стала ты мне нейкаю другой, Баяўся i сабе прызнацца ў гэтым. Ды толькi ўсё чамусьцi нас з табой На кнiжках плюсавалi без сакрэту. Ну, а калi кiлометры за два Дамоў з аднавяскоўцамi iшла ты, Як крыўдна мне было, як я злаваў, Што каля самай школы наша хата. Гады прайшлi. У кожнага свой шлях. I апынуўся я не ў роднай хаце. ... З усмешкай палахлiвай на губах Я снiў цябе ў студэнцкiм iнтэрнаце. I вось нарэшце на лiстах шасцi Прызнаўся я табе ў сваiм каханнi. З трывогай “заказное” апусцiў I атрымаў адказ — тваё маўчанне. Дамоў прыехаў. Кажуць, трэцi дзень Грымiць тваё вяселле (я ж не веру). Вянок з гароху хочуць мне надзець Сябры, як адстаўному кавалеру. Хай надзяюць — мне невялiкi страх, Я з гора нацягну з кiлiшка троху. Дык пасядзiм з табою у вянках, Твой — з красак палявых, а мой — з гароху. ... Хай снег гадоў асядзе ў валасах, Хай будзе мне хоць пяць разоў па дваццаць — Усмешкай палахлiвай на губах Ты школьнiцай мне будзеш усмiхацца... Рейтинг: 0 Отправить другуСсылка и анонс этого материала будут отправлены вашему другу по электронной почте. |
© 2008-2024, myJulia.ru, проект группы «МедиаФорт»
Перепечатка материалов разрешена только с непосредственной ссылкой на http://www.myJulia.ru/
Руководитель проекта: Джанетта Каменецкая aka Skarlet — info@myjulia.ru Директор по спецпроектам: Марина Тумовская По общим и административным вопросам обращайтесь ivlim@ivlim.ru Вопросы создания и продвижения сайтов — design@ivlim.ru Реклама на сайте - info@mediafort.ru |
Комментарии:
Оставить свой комментарий