Регистрация!
Регистрация на myJulia.ru даст вам множество преимуществ.
Хочу зарегистрироваться Рубрики статей: |
Вандроўка па родным краі
Балоты вельмі часта называюць знакам Беларусі. Але ці так гэта? Бо каб стаць знакам, патрэбна стаць неад’емнай часткай, прыкметай культуры народа.
Паводле падання, балота – створана не Богам, а Д’яблам. Чорт хацеў, як Бог, стварыць свет, але падавіўся зямлёй, пачаў ванітаваць ёю, ад чаго і ўзнікла балота. Тым не менш, беларусы заўсёды ўспрымалі балоты як дадзенае Богам асяроддзе.У савецкі час сяляне касілі сена для сваіх кароў на балотах, бо больш прыдатныя месцы былі калгаснымі сенажацямі, а ўзімку балотны алешнік – крыніца дармавых дроваў. Для калгасаў і саўгасаў балота – гэта патэнцыяльныя дадатковыя пасяўныя плошчы, а торф – паліва. І гэта было добра. Шкодзіла толькі празмернае захапленне ці то асушэннем, ці то торфаздабычай. А вынікам гэтага – парушэнне экалогіі. Балоты маюць канкрэтныя заслугі перад гісторыяй. Дзякуючы пінскім балотам, Беларусь ацалела ад нашэсця мангола-татар у пачатку 13 стагоддзя, калі спякотным летам конныя войскі не змаглі змаху перайсці балоты, і тым самым далі час для абароны ад наступных нападаў. Балота было надзейнай схованкай для людзей, якія хаваліся ад акупантаў у гады ВА вайны. Варта згадаць пра нашы замкі. Яны будаваліся не проста ў нізіннай мясцовасці, як у Еўропе, а сярод балота. Крэўскі замак, Лідскі замак – яскравы таму прыклад, апошні быў захоплены аднойчы ў 14 ст.зімой, калі балота замёрзла. Ізаляцыя людзям на балоце, хутчэй за ўсё, падабалася, паколькі балотным паселішчам не ставала зямлі, вытворчая дзейнасць трымалася на нечым іншым, стымулявала рамесніцтва, прадпрымальніцкую дзейнасць. Так, у вёсцы Гарадная, што ў Столінскім раёне, сфармаваўся ганчарны цэнтр з адметнымі традыцыямі. Дзяўчаты там нават не ішлі замуж за хлопца, які не ўмеў ляпіць гаршкоў. Балотная глеба – гэта не стаптаная зямля. Яна няпэўная: станавіся ды азірайся. Вядома, што ландшафт уплывае на фармаванне нацыянальнага характару народа. Таму абачлівасць ёсць у характары беларусаў. Яны не спяшаюцца давярацца іншым ці спадзявацца на шчасце. Беларусы аглядаюцца і абдумваюць кожны свой крок: а раптам там дрыгва? Балота дапамагло беларусам выжыць. З аднаго боку, на балоце нельга пабудаваць нічога трывалага, але балота немагчыма знішчыць. Засыпанае ў адным месцы, яно абавязкова ўзнікае, нібы з ніадкуль, у іншым. І калі яно такім чынам характарызуе беларусаў і іхні лёс, то ў нас ёсць прычыны быць аптымістамі, а не пакрыджанымі, хоць часта слова “балота”ўжываецца ў абразлівым значэнні, асабліва што датычыцца калектыву людзей. Рейтинг: +1 Отправить другуСсылка и анонс этого материала будут отправлены вашему другу по электронной почте. |
© 2008-2024, myJulia.ru, проект группы «МедиаФорт»
Перепечатка материалов разрешена только с непосредственной ссылкой на http://www.myJulia.ru/
Руководитель проекта: Джанетта Каменецкая aka Skarlet — info@myjulia.ru Директор по спецпроектам: Марина Тумовская По общим и административным вопросам обращайтесь ivlim@ivlim.ru Вопросы создания и продвижения сайтов — design@ivlim.ru Реклама на сайте - info@mediafort.ru |
Комментарии:
аминь
Оставить свой комментарий