Наши рассылки



Люди обсуждают:




Сейчас на сайте:

Невидимых: 1
Гостей: 26


Тест

Тест Умеете ли Вы слушать?
Умеете ли Вы слушать?
пройти тест


Популярные тэги:



Наши рассылки:

Женские секреты: знаешь - поделись на myJulia.ru (ежедневная)

Удивительный мир Женщин на myJulia.ru (еженедельная)



Подписаться письмом





Вандроўка па родным краі частка 2

Пра паходжанне сыру існуе шмат легендаў. Паводле адной з іх, арабійскі купец Канан выправіўся ў далекі шлях па пустыні. З сабою ён узяў малако ў традыцыйным для таго часу сасудзе – авечым страўніку. Увечары купец захацеў малака, але замест малака з авечага страўніка пацякла сыраватка, а ўнутры сасуду з’явіўся белы камяк. Купец у роспачы паспытаў яго і быў вельмі здзіўлены прыемным смакам. Так з’явіўся сыр, а здарылася гэта 4 000 гадоў таму. Сёння кожны ведае англійскі чэдэр, галандскі эдэм, французскі ракфор, італьянскі пармезан, а ці могуць беларусы пахваліцца нацыянальнымі сырнымі традыцыямі?

Беларускі сыр мала вядомы ў свеце, мала вядомы і беларусам. Найбольш пашыраны ў нас быў белы тварожны сыр, клінковы. Сыр як сімвал белі, чысціні фігурыруе ў паэме Коласавай “Новая зямля”:
Ляжыць гарамі ў іх падножжа
Закуска, гэта міласцьБожа:
Тут сыр, як першы снег, бялюткі,
Каўбасаў тоненькія скруткі…

Па ўсіх савецкіх кулінарных даведніках пісалася, што радзімай клінковага сыру ёсць Беларусь, хаця традыцыі сыраробства – агульныя для беларусаў, палякаў, літоўцаў. Проста нам выдзелілі, як малодшаму брату, самую простую тэхналогію.

Даўнюю традыцыю ў нас мае сушаны сыр, аж да 19 ст. ён быў адзінай магчымасцю назапашвання кансерваванага малака. Высушаны сыр быў такі цвёрды, што яго дробна стругалі (не маглі нарэзаць), а затым смакталі як цукеркі, ужывалі як дадатак да розных страваў.

Мандрык – вельмі распаўсюджаны калісьці ў нас сыр, гэта і сёння даволі частае беларускае прозвішча, хаця мала хто з ягоных носьбітаў ведае пра сэнс. Гэтыя сыры згубіліся недзе ў канцы 7 - пач. 8 ст. Здаецца, гэта быў салодкі, невялікага памеру акруглы сыр, прычым сычужны, з авечага малака.

Сёння традыцыйных калісьці для Беларусі сырніцаў няма нідзе ў нашых этнаграфічных музеях – ні ў Дудутках, ні ў Строчыцах. Магчыма таму, што ў канцэпцыю “беларускае нацыянальнае”, распрацаваную савецкімі этнографамі, сырніца, як элемент шляхецкай культуры ніяк не ўпісвалася. А вось у Еўропе шануюць свае сыры. У Нармандыі стаіць помнік вынаходніцы сыру каламбэр Марыі Арэль.



Марина Богородь   11 января 2011   1026 0 1  


Рейтинг: +1








Комментарии:

Helena Bel # 12 января 2011 года   +4  
Спасибо за интересную статью о сыре, узнала много нового


Оставить свой комментарий


или войти если вы уже регистрировались.